Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія таксама забараніла ўезд аўтамабіляў на беларускіх нумарах


Архіўнае ілюстрацыйнае фота, чарга на мяжы
Архіўнае ілюстрацыйнае фота, чарга на мяжы

Эстонія ўсьлед за Латвіяй і Літвой забараніла ўезд аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй, вынікае з паведамленьня на сайце МЗС Эстоніі.

«Транспартныя сродкі зь беларускімі нумарамі ня могуць уяжджаць у Эстонію праз памежныя пункты Эстоніі, незалежна ад прычын знаходжаньня ўладальніка ці карыстальніка ў Эстоніі ці Эўразьвязе», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прычына забароны — нядаўняе ўзмацненьне Эўразьвязам санкцыяў супраць Беларусі, што, сярод іншага, уключае ў сябе забарону на ўвоз у ЭЗ аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі.

Разам з тым у паведамленьні эстонскага МЗС адзначаецца, што «ў абмежаваных выпадках дзяржавы-чальцы могуць дапускаць выключэньні, у тым ліку не прымяняць забарону паводле гуманітарных меркаваньняў і для аўтамабіляў з дыпляматычнымі нумарнымі знакамі».

Міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што забарона на ўезд у ЭЗ аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі зьяўляецца правільнай, паколькі «беларускі рэжым наўпрост дапамагае ажыцьцяўляць і падтрымлівае расейскую агрэсію ва Ўкраіне».

  • З 18 ліпеня Літва забараняе ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Тыя, хто ўжо прыехаў у Літву на аўтамабілях зь беларускімі нумарамі, вымушаныя будуць выехаць або перарэгістравацца на працягу паўгода.
  • Такім чынам Літва выконвае рашэньне аб новых санкцыях ЭЗ адносна Беларусі за яе саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны. Забарона на ўезд на тэрыторыю ЭЗ распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, незалежна ад нацыянальнасьці іх уладальніка або кіроўцы. Легкавыя аўтамабілі зь беларускімі нумарамі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Эўразьвязу, павінны пакінуць яе да 18 студзеня 2025 году (уключна).
  • Раней аналягічнае абмежаваньне ўвяла Латвія.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG