Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму Эўразьвяз зачыняе мяжу, а Лукашэнка адчыняе


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Латвія і Літва ўводзяць забарону на ўезд праз сваю мяжу аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі. У гэты ж дзень улады Беларусі адмяняюць візавы рэжым адносна грамадзян 35 краін Эўропы. Чаму Эўропа карае беларусаў, а афіцыйны Менск дэманструе дружалюбнасьць?

Госьць «ПіКа Свабоды» – дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

У сувязі з абмежаваньнямі, якія Эўразьвяз увёў, Літва, Латвія, Польшча і Эстонія павінны прымаць меры, кажа палітык.

«Там ёсьць абмежаваньні і на гандаль, і на правоз тавараў, забароны правозіць люксавыя аўтамабілі. 90-95% абмежаваньняў скіраваныя на рэжым, але ёсьць некалькі пунктаў, якія чапляюць беларускі народ. Я думаю, што тыя, хто пісаў гэты рэглямэнт, яны не прадумвалі палітычных наступстваў. Яны думалі пра тое, што зрабіць тэхнічна, каб Лукашэнка ня мог гандляваць. У нас ёсьць невялікая прастора, дзе мы ў межах гэтага рэгуляваньні можам адваяваць як мага больш правоў і інтарэсаў беларусаў». – кажа Вячорка.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Ён нагадвае, што Літва на некаторы час адтэрмінавала ўвядзеньне гэтых правілаў на месяц. Але чаму Сьвятлане Ціханоўскай не ўдалося пераканаць кіраўніцтва згаданых краін, каб ня ўводзіць абмежаваньняў супраць людзей.

«Менавіта мытні фармулявалі гэтыя інструкцыі на аснове рэглямэнту Эўразьвязу. Мы адразу зьвязаліся з МЗС гэтых краін. Размовы ідуць, яны спрабуюць знайсьці нейкае рашэньне, але прастора вельмі невялікая. Польшча, напрыклад, праінтэрпрэтавала эўрапейскія прапановы інакш, так, як мы бы хацелі гэта бачыць. Аўто на беларускіх нумарах ня будуць пускаць толькі тады, калі кіроўца – не грамадзянін Беларусі. Але краіны дамовіліся сынхранізаваць свае правілы, таму хутчэй за ўсё ў бліжэйшы час яны будуць дамаўляцца. Ня выключана, што Польшча зробіць правілы больш жорсткімі, але і Літва з Латвіяй могуць аблегчыць свае правілы». – гаворыць Франак Вячорка.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG