Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільён жыхароў Расеі і анэксаванага ёю Крыма амаль адначасова засталіся безь сьвятла


Ваколіцы судака ў анэксаваным Расеяй Крыме
Ваколіцы судака ў анэксаваным Расеяй Крыме

Адразу некалькі рэгіёнаў Расеі і частка анэксаванага Крыму аказаліся абясточаныя.

Усяго безь сьвятла амаль адначасова засталіся прыкладна каля мільёна чалавек. Агульную зводку здарэньня публікуе, у прыватнасьці, расейскае выданьне «Новая газета».

Паводле гэтых зьвестак, буйныя збоі ў працы энэргасыстэмы і маштабныя адключэньні сьвятла здарыліся на поўдні Расеі пасьля аварыйнага адключэньня ад сеткі блёка Растоўскай АЭС, паведамляе расейская служба Радыё Свабода.

У «Росэнергоатоме» паведамілі, што «спрацавала абарона», не ўдакладніўшы, ад чаго менавіта.

У сувязі з гэтым абмежаваньні спажываньня электраэнэргіі закранулі найбуйнейшыя расейскія паўднёвыя гарады: Краснадар, Растоў-на-Доне, Таганрог, Элісту, Анапу, Армавір, Геленджык, Наварасійск і Стаўрапаль. У некалькіх зь іх абмежавалі працу грамадзкага транспарту.

У Крыме веерныя адключэньні сьвятла растлумачылі анамальнай сьпёкай.

У шэрагу гарадоў паўвострава ўвялі часовыя графікі падачы электрычнасьці, у Севастопалі спынілі работу тралейбусы.

У Бураціі, паводле мясцовых уладаў, адбылася аварыя на Гусінаазёрскай ДРЭС, безь сьвятла засталіся больш за 115 тысяч жыхароў рэгіёну.

Прычыны аварыі афіцыйна не названы, аднак у мясцовых навінавых пабліках паведамлялася аб моцным выбуху і задымленьні ў раёне электрастанцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG