Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР назвала «датычнага да стральбы» ў Пэнсыльваніі. Яго забілі


Стральба адбылася падчас прамовы Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі
Стральба адбылася падчас прамовы Дональда Трампа ў Пэнсыльваніі

ФБР назвала «субʼекта, які мае дачыненьне да стральбы на мітынгу Трампа».

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША назвала 20-гадовага Томаса Мэтʼю Крукса «субʼектам, які мае дачыненьне» да замаху на былога прэзыдэнта Дональда Трампа, гаворыцца ў заяве, якую цытуе Reuters.

Крукс жыў у Пэнсыльваніі і быў зарэгістраваны як рэспубліканец у сьпісах выбарнікаў штату.

Стральбу на мітынгу Трампа расьсьледуе ФБР як спробу замаху на кандыдата ў прэзыдэнты.

The New York Post таксама сьцьвярджае, што імаверны стралок — 20-гадовы амэрыканец Томас Мэтʼю Крукс.

Амэрыканскія СМІ пішуць, што ён быў на даху суседняга будынку прамысловага прадпрыемства. Каля забітага мужчыны знойдзена паўаўтаматычная вінтоўка AR-15, зь якой ён, імаверна, зрабіў да 10 стрэлаў.

У ФБР раней заявілі, што высьвятляюць асобу загінулага з дапамогай біямэтрычных зьвестак і ДНК, а таксама яго матывы. Ведамства папрасіла грамадзкасьць паведамляць любую інфармацыю, якая можа дапамагчы ў расьсьледаваньні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG