Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нядзелю сыноптыкі прагназуюць да +36°С


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягвае ўзмацняцца сьпёка. Мінулым днём, 12 ліпеня, максымальная тэмпэратура пераадолела 35-градусную адзнаку.

Зафіксавана сем лякальных тэмпэратурных рэкордаў (усе — у Гомельскай вобласьці), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамета.

У Гомлі паветра прагрэлася да 35,1 градуса (ранейшы максымум — 33 градусы ў 2021 годзе), у Мазыры — да 35 (34 у 1989-м).

Напярэдадні, 11 ліпеня, максымальная тэмпэратура ў краіне дасягнула 34,8 градуса (у Берасьці), абнавілася тры рэкорды.

13 ліпеня сыноптыкі прагназавалі да 37 градусаў. Можа быць перапісаны гістарычны максымум дня 65-гадовай даўніны (36,6 градуса ў Берасьці).

У нядзелю днём па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30...+34°С, а месцамі па Гомельскай вобласьці — +35...+36°С. У Менску ў дзённы час заўтра максымальная тэмпэратура паветра дасягне +30°С. Сыноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небясьпекі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG