Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі анамальная сьпёка. 28 чэрвеня зафіксавалі 10 тэмпэратурных рэкордаў


Сьпёка ў Менску, архіўнае фота
Сьпёка ў Менску, архіўнае фота

Дзесяць тэмпэратурных рэкордаў зафіксавалі на беларускіх мэтэастанцыях днём 28 чэрвеня.

Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэта.

Найбольш сьпякотна было ў Вілейцы — 32,9 градуса вышэй за нуль. Ранейшы максымум складаў 32,4 градуса. Гэты і астатнія дзевяць экстрэмальных рэкордаў пратрымаліся ўсяго два гады.

У Лідзе паветра прагрэлася да 32,8 градуса (было 31,1), Лынтупах — да 32,5 (30,5), Валожыне і Ваўкавыску — да 32,2 (30,2 і 31,7 адпаведна), Горадні — да 31,9 (31,5), Докшыцах — да 31,1 (31), Ашмянах — да 30,9 (30,1), Нарачы — да 30,7 (30,1), Езярышчы — да 30,2 ( 29,7).

У Менску да паўтарэньня рэкорду дня не хапіла 0,1 градуса (31,4 супраць 31,5 у 2022 годзе).

Абсалютны максымум дня — 34,3 градуса (28 чэрвеня 2022 года ў Лельчыцах).

Паводле прагнозу Белгідрамэта, сьпякотнае надворʼе на ўсёй тэрыторыі Беларусі захаваецца да 1 ліпеня, на паўднёвым усходзе — мінімум да 2 ліпеня. Месцамі чакаецца да 35-36 градусаў.

У Менску ў гарачую пару года. Архіўнае фота
У Менску ў гарачую пару года. Архіўнае фота

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG