Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Індыі меркавана знаходзіцца ў закладніках у Беларусі, — The Times of India


Малады чалавек з Індыі, як мяркуецца, апынуўся ў закладніках у Беларусі, і яго сям’я вымушаная заплаціць выкуп, каб дамагчыся ягонага вызваленьня, паведамляе The Times of India. Сваякі выкрадзенага зьвярнуліся па дапамогу да індыйскага ўраду.

Сябры сямʼі распавялі выданьню, што індыец Сону, які знаходзіцца ў закладніках у Беларусі, патэлефанаваў па відэасувязі і патлумачыў сытуацыю. Падчас размовы па відэасувязі выкрадальнікі адабралі ў яго мабільныя тэлефоны і запатрабавалі яшчэ грошай, пазваніўшы раніцай 11 ліпеня.

Паводле брата Сону Кармджыта, той з жонкай і пляменьнікам 22 верасьня 2022 году выехалі з Індыі ў Партугалію і здолелі дабрацца да Сэрбіі, аднак Сону па нейкай прычыне давялося вярнуцца. Тым часам ягоная жонка нарадзіла ў Партугаліі дзіця. Сону накіроўваўся да жонкі, дзіцяці і пляменьніка ў Партугалію, калі яго выкралі і павезьлі ў Беларусь.

Выкрадальнікі запатрабавалі ад сямʼі выкуп. Сямʼя ўжо заплаціла ім 400 тысяч рупій (каля 4,8 тысяч даляраў ЗША), аднак выкрадальнікі па-ранейшаму патрабуюць больш грошай, распавёў брат Сону. Кармджыт зьвярнуўся да ўрду Індыі з просьбай дапамагчы выратаваць яго брата.

«Яны яго моцна зьбіваюць, пакуль ён тэлефануе нам па відэасувязі. Мы ня можам выплаціць гэтую суму, таму індыйскі ўрад павінен умяшацца ў гэтае пытаньне», — сказаў ён.

Сястра Сону Суман заклікала індыйскі ўрад гарантаваць бясьпеку яе брата: «Мой брат проста спрабаваў далучыцца да сваёй сямʼі, а цяпер ён знаходзіцца ў закладніках. Мы вельмі турбуемся пра ягоную бясьпеку. Калі ласка, дапамажыце нам гарантаваць яго бясьпеку», — сказала яна.

Паведамляецца, што ўвагу на праблему ў сацыяльнай сетцы Х ужо зьвярнуў дэпутат парлямэнту Індыі Рандзіп Сурджавала, які заклікаў прэмʼер-міністра краіны Нарэндры Модзі і галоўнага міністра Індыі Наяба Сінгха Сайні дапамагчы вызваліць выкрадзенага ў Беларусі грамадзяніна Індыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG