Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кабіне дальнабойніка знайшлі манэты. Цяпер яго вінавацяць у «прапагандзе нацызму»


Манэты, ілюстрацыйнае фота
Манэты, ілюстрацыйнае фота

Крымінальная справа за манэты Трэцяга рэйху.

Беларускія мытнікі знайшлі ў кабіне аўтамабіля дальнабойніка калекцыю манэтаў Нямеччыны пэрыяду Трэцяга рэйху. На яго завялі крымінальную справу за «прапаганду нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі» (артыкул 341-1 КК), піша прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэту.

Машыну спынілі ў пункце пропуску «Каменны Лог». Пры праверцы грузавіка, які прыбыў зь Літвы, мытнікі знайшлі ў кабіне каля 540 манэтаў 1937–1939 гадоў выпуску вартасьцю ў 2 рэйхсмаркі. На манэтах Трэцяга рэйху была выяўлена нацысцкая свастыка.

30-гадовага дальнабойніка адразу аштрафавалі за парушэньне парадку дэклярацыі тавараў (частка 4 артыкулу 15.5 КаАП), а затым завялі на яго крымінальную справу за «прапаганду нацысцкай сымболікі або атрыбутыкі».

Пакуль дзяржаўныя службы не паведамлялі, затрыманы кіроўца ці яго адпусьцілі да суду. Справай займаецца Ашмянскі РУУС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG