Па дадзеных ведамства, на 1 студзеня іх было 62 167. Такім чынам, за паўгода беларуская дыяспара — другая ў колькасьці — «вырасла нязначна», на 0,6%.
Міграцыйная служба паведаміла, што за першае паўгодзьдзе ў краіне выдалі 85 пашпартоў іншаземцаў (за ўвесь 2023 год — 84).
«Павелічэньне колькасьці выдадзеных пашпартоў зьвязана з рашэньнем рэжыму [Аляксандра] Лукашэнкі забараніць беларусам абменьваць свае пасьведчаньні асобы ў дыпляматычных прадстаўніцтвах за мяжой», — гаворыцца ў паведамленьні.
Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічваецца 76 145. Міграцыйная служба зазначае, што зь іх амаль 44 000 — уцекачы, якія ратуюцца ад расейскай агрэсіі і на якіх распаўсюджваецца дзеяньне ўведзенага ЭЗ мэханізму часовай абароны. Пры гэтым за апошнія паўгода колькасьць украінцаў у Літве скарацілася на 10 000.
Трэцяя па велічыні дыяспара ў Літве — расейцы (на 1 ліпеня — 15 536; −2,2% у параўнаньні з 1 студзеня), чацьвёртая — узбэкі (10 200; +24,4%), пятая — таджыкі (каля 7000; +22,8%).
На пачатак другога паўгодзьдзя ў літоўскай дзяржаве пражывала 221 285 іншаземцаў, за паўгода іх колькасьць зьменшылася на 0,3%.
Форум