На гарадзенца пры затрыманьні за татуіроўку наставілі пісталет
У Горадні таксіста жорстка затрымалі за татуіроўку — пры затрыманьні на яго накіравалі пісталет, выцягнулі з аўтамабіля, павалілі на зямлю і надзелі кайданкі, сьведчаць кадры зь відэа сілавікоў.
На «пакаяльным відэа» затрыманы кажа, што 18 гадоў быў футбольным фанатам і зрабіў татуіроўку «АСАВ» на шыі, піша «Вясна».
На кадрах пасьля затрыманьня на твары мужчыны відаць гематомы.
Затрыманьне за падтрымку Ўкраіны
Вялікая брыгада сілавікоў прыехала, каб затрымаць аднаго мужчыну за словы «Слава Ўкраіне» ў чат-рулетцы, даведаўся праваабарончы цэнтар «Вясна».
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне жыхара Барысава пасьля размовы ў чат-рулетцы. Там ён сказаў правакатару, які назваўся ўкраінцам, «Слава Ўкраіне!». Таксама мужчына нібыта сам хацеў паехаць ваяваць супраць расейцаў і пісаў ва ўкраінскую амбасаду.
Прыехалі затрымліваць мужчыну сама меней 13 сілавікоў.
Затрымалі IT-спэцыяліста Дзьмітрыя Марчука
На відэа сілавікоў затрыманы Дзьмітры Марчук кажа, што ўдзельнічаў у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту і за гэта ўжо адбываў адміністратыўны арышт, піша «Вясна».
Таксама ён «прызнаецца» ў тым, што нібыта пісаў ініцыятыве «Чорная Кніга Беларусі» і пакідаў абразьлівыя камэнтары ў тэлеграм-каналах.
Форум