Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынесьлі прысуд пэнсіянэру з Барысава, які ў сваіх вершах нібыта «абразіў» Лукашэнку


Суд у Барысаве, архіўнае фота
Суд у Барысаве, архіўнае фота

У судзе Барысаўскага раёна вынесьлі вырак 70-гадоваму Ўладзімеру Таўкачу, абвінавачанаму ў «абразе» Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Справу разглядала судзьдзя Тацяна Шыман, паведамляе «Вясна».

Першы раз Уладзімера Таўкача затрымалі 26 верасьня 2023 году і прысудзілі 10 дзён арышту. Тады ў ягоным тэлефоне выявілі нацыянальную сымболіку і свастыку, якія ён зьмясьціў у 2021 годзе.

Вясной 2024 году падчас ператрусу ў пэнсіянэра канфіскавалі кампутар, дзе знайшлі ягоныя вершы. Экспэрты прыйшлі да высновы, што некаторыя радкі могуць зьмяшчаць абразу Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе судовага пасяджэньня Таўкачу стала блага, яму выклікалі «хуткую», якая адвезла яго ў шпіталь. Але празь некалькі гадзін суд аднавіўся.

18 чэрвеня суд прызнаў Таўкача вінаватым і пакараў абмежаваньнем волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады («хатняя хімія»).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG