Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ЗША пацьвердзіў, што ў Трампа частковы імунітэт ад перасьледу


Дональд Трамп, архіўнае фота
Дональд Трамп, архіўнае фота

Супернік Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах Джо Байдэн называе гэты факт «небясьпечным прэцэдэнтам».

Вярхоўны суд ЗША пастанавіў, што былы прэзыдэнт краіны і цяперашні кандыдат на пасаду Дональд Трамп валодае імунітэтам ад судовага перасьледу за любыя афіцыйныя дзеяньні, якія ён распачаў падчас знаходжаньня на пасадзе прэзыдэнта, каб пазьбегнуць паразы на перавыбарах у 2020 годзе. Пры гэтым ён ня мае імунітэту за дзеяньні неафіцыйнага характару.

Вярхоўны суд ЗША даў судам ніжэйшых інстанцый права вырашаць, у якіх выпадках Трамп можа быць прыцягнуты да адказнасьці.

Рашэньне, прынятае ў апошні дзень бягучага тэрміну паўнамоцтваў суду, практычна гарантуе, што Трампа ня будуць судзіць у справе аб спробе захопу ўлады ў 2020 годзе да сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў лістападзе 2024 году, піша «Голас Амэрыкі».

Трамп пракамэнтаваў рашэньне суду.

«Вялікая перамога для нашай Канстытуцыі і дэмакратыі. Ганаруся тым, што я амэрыканец!» — напісаў ён у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Дзейны прэзыдэнт ЗША і супернік Трампа на чарговых прэзыдэнцкіх выбарах, што пройдуць у лістападзе, Джо Байдэн раскрытыкаваў пастанову Вярхоўнага суду. Ён заявіў, што яна стварае «небясьпечны прэцэдэнт».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан прывітаў пастанову. Ён адзначыў, што гэта «перамога былога прэзыдэнта Трампа і ўсіх будучых прэзыдэнтаў і яшчэ адна параза Міністэрства юстыцыі прэзыдэнта Байдэна і Джэка Сьміта». А вось лідэр дэмакратычнай большасьці ў Сэнаце Чак Шумэр заявіў, што рашэньне Вярхоўнага суду — «сумны дзень для дэмакратыі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG