Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За пяць месяцаў у Беларусі зафіксавалі 1,7 тысячы выпадкаў захворваньня на кохлік


Вакцынацыя ад кохліку, ілюстрацыйнае фота
Вакцынацыя ад кохліку, ілюстрацыйнае фота

Са студзеня па травень у Беларусі зафіксавалі 1,7 тыс. выпадкаў кохліку, паведаміла намесьніца міністра аховы здароўя Сьвятлана Нячай у эфіры тэлеканалу СТВ 30 чэрвеня. Нячай заклікала рабіць прышчэпкі ад кохліку.

Кохлік — бактэрыяльная інфэкцыя, якая распаўсюджваецца паветрана-кропельным шляхам і асабліва цяжка працякае ў дзяцей у першыя гады жыцьця.

Паводле зьвестак Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі, якія цытуе «Позірк», у 2019 годзе паказьнік захворваньня на кохлік у Беларусі быў 8,2 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва. Сёлетні паказьнік менш чым за паўгода істотна вышэйшы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG