Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары краін Эўразьвязу ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расеі


Антыпуцінскі паказ на карнавале ў Нямеччыне, архіўнае фота
Антыпуцінскі паказ на карнавале ў Нямеччыне, архіўнае фота

Прадугледжваецца, што абмежаваньні будуць накладзены на расейскі звадкаваны прыродны газ і транспартаваньне нафты.

Амбасадары краін Эўразьвязу ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Масквы з прычыны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

Прыняцьце санкцыйнага пакету адкладалася праз пазыцыю Нямеччыны, якая выступала супраць адказнасьці эўрапейскіх кампаній за парушэньне санкцый іх даччынымі прадпрыемствамі і партнэрамі ў трэціх краінах, паведамлялі Радыё Свабода, EUobserver і Reuters. У сераду ў гэтым пытаньні дасягнулі кампрамісу, расказаў Юзьвяк.

EUobserver са спасылкай на праект дакумэнту раней пісаў, што новы пакет санкцый прадугледжвае забарону на перавалку расейскага звадкаванага прыроднага газу і экспарт гелію і абмежаваньне доступу да тэхналёгій падвойнага прызначэньня.

У санкцыйны сьпіс могуць трапіць сьпявачка Паліна Гагарына, заснавальнік «Расейскай меднай кампаніі» Ігар Алтушкін — былы супрацоўнік адміністрацыі Пуціна, генэральны дырэктар АНА «Інстытут разьвіцьця інтэрнэту» Аляксей Гараслаўскі і былы прэзыдэнт кампаніі «Балтыка» Таймураз Балоеў.

Новы пакет будзе прыняты, як мяркуецца, падчас саміту ЭЗ у Брусэлі 27-28 чэрвеня або перад ім.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG