Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамяльчанцы прысудзілі 19 гадоў пазбаўленьня волі за забойства двухгадовай дачкі


Дзіця, ілюстрацыйнае фота
Дзіця, ілюстрацыйнае фота

Суровы прысуд вынесены ў Гомельскім абласным судзе.

Пракуратура Гомельскай вобласьці падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачаньне ў крымінальнай справе ў дачыненьні 20-гадовай жыхаркі Гомлю, якой інкрымінавалі забойства малалетняй, што знаходзіцца ў бездапаможным стане. Пра вырак інфармуе БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Гомельскай вобласьці.

Трагедыя адбылася ў сярэдзіне сьнежня 2023 году. У адзін зь вечароў маладая мама двойчы стукнула малую рукамі па галаве і твары. Нягледзячы на спробы дзіцяці вырвацца, маці ўтрымлівала на яе твары падушку, чым перакрыла дыхальныя шляхі. Малая памерла на месцы здарэньня ад мэханічнай асфіксіі.

Да гэтага абвінавачаная напісала ў сваім тэлефоне перадсьмяротную цыдулку, дзе пісала пра намер пазбавіць жыцьця сябе і сваю дачку. На судзе яна патлумачыла свае дзеяньні перадузятым стаўленьнем мужа і сьвякрухі да выхаваньня дзіцяці, чысьціні і парадку ў кватэры, растлумачылі ў абласной пракуратуры.

Раней да крымінальнай адказнасьці маладая маці не прыцягвалася.

З улікам прадстаўленых дзяржаўным абвінаваўцам доказаў судовая калегія ў крымінальных справах Гомельскага абласнога суду вынесла абвінаваўчы прысуд. На падставе п. 2 ч.2 арт.139 КК гамяльчанцы прызначана пакараньне ў выглядзе 19 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG