Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Лунінцам згарэў турыстычны аўтобус


Згарэлы аўтобус
Згарэлы аўтобус

Відэа з полымем, якім ахоплены аўтобус, апублікавалі ранкам у сацыяльных сетках.

Відэазапісам падзяліўся чытач выданьня 1рэгіён.

Высьветлілася, што аўтобус быў заказным, і на ім на экскурсію ў Тураў ехалі жыхары Баранавічаў. Neoplan быў цалкам ахоплены агнём. Прычыны гэтага пакуль не вядомыя.

Пасажыры пасьпелі пакінуць аўтобус самастойна. Пацярпелых няма. На месца выяжджалі супрацоўнікі МНС.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG