Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскім Растове-на-Доне падсьледныя ўзялі ў закладнікі двух наглядчыкаў. Спэцназ узяў СІЗА штурмам

абноўлена

Сілавікі ў Растове-на-Доне, архіўнае фота
Сілавікі ў Растове-на-Доне, архіўнае фота

Сьледчы ізалятар ачапілі сілавікі.

У сьледчым ізалятары № 1 расейскага Растову-на-Доне некалькі чалавек 16 чэрвеня захапілі ў закладнікі двух супрацоўнікаў установы. Пра гэта паведамляе рэгіянальнае ўпраўленьне Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў.

Абнаўленьне. Захопнікі забітыя пры штурме, супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў закладніках, вызваленыя і не пацярпелі, трансьлююць расейскія агенцтвы заяву службы пасьля праведзенай спэцназам апэрацыі.

Як сьцьвярджае тэлеграм-канал SHOT, сілавікі забілі ўсіх шасьцярых захопнікаў: трое былі ў прытомнасьці, але памерлі да прыезду «хуткай». Па дадзеных крыніцы выдання 161.ru, забітыя двое, чацьвёра затрыманыя.

Як было?

Ведамства не ўдакладняе, якія патрабаваньні выстаўляюць захопнікі. Яно сьцьвярджае, што зь імі вядуцца перамовы, і называе абстаноўку «кантраляванай».

У той жа час Baza ўдакладняе, што шасьцёра падсьледных здолелі выбіць аконныя краты ў сваёй камэры ў СІЗА і праніклі ў дзяжурную частку. Якраз там яны ўзялі закладнікаў.

Baza прыводзіць імёны захопнікаў. Частка з іх праходзіць па артыкулах аб удзеле ў тэрарыстычных арганізацыях, іх вінавацяць у сувязі з «Ісламскай Дзяржавай».

У Растоў-на-Доне выехалі супрацоўнікі цэнтральнага апарату Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў.

Пазьней пачаўся штурм СІЗА-1 спэцназам. Былі чутныя дзьве аўтаматныя чаргі.

У 11:50 менскага часу канал Shot напісаў, што два наглядчыкі, якія былі ў закладніках, вызваленыя. На тэрыторыю СІЗА заехала хуткая дапамога. Паводле папярэдняй інфармацыі, двое з нападнікаў забітыя.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG