Эўрарадыё цытуе фармулёўку рашэньня сэрбскага суду. Паводле суду, Гнёт не сутыкаўся з нэгатыўнымі наступствамі ад сваёй палітычнай дзейнасьці, а праблемы ўзьніклі ў ягоных сяброў. Таму «яго меркаваньне наконт таго, што ён у будучыні зазнае перасьлед у Беларусі ў выпадку ягонай экстрадыцыі, грунтуецца толькі на гіпотэзе, якая не падмацаваная ніякім асабістым досьведам згаданай вышэй асобы ў мінулым». Так суд у Сэрбіі абгрунтаваў сваё рашэньне выслаць палітуцекача ў Беларусь.
Рэжым Лукашэнкі абвясьціў Гнёта ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола. Яго абвінавацілі ў эканамічным злачынстве — нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Пасьля затрыманьня беларус правёў сем месяцаў у сэрбскай турме, а потым быў выпушчаны пад хатні арышт.
Рэжысэр Андрэй Гнёт — адзін з стваральнікаў Свабоднага аб’яднаньня спартоўцаў SOS BY.
Форум