Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пройдуць школьныя выпускныя. Іх забаранілі адзначаць у рэстаранах ці кавярнях


Супрацоўнікі міліцыі на выпускным вечары ў Менску. Архіўнае фота
Супрацоўнікі міліцыі на выпускным вечары ў Менску. Архіўнае фота

Сёлета выпускнікамі 11-х клясаў сталі больш за 55 тысяч маладых людзей.

14 чэрвеня ў Беларусі пройдуць выпускныя вечарыны для школьнікаў, якія скончылі 11 клясаў.

Раней у Беларусі зноў увялі строгія правілы правядзеньня выпускных вечарынаў. Улады расьпісалі нават маршруты сустрэчы сьвітаньня і сцэнары «масавых гуляньняў».

Кансультант галоўнага ўпраўленьня выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Тацяна Асмалоўская расказала аб правілах, якія трэба выконваць пры арганізацыі ўрачыстых мерапрыемстваў для выпускнікоў школ. Яе цытуе БелТА.

Сёлета выпускнікамі 11-х клясаў стануць больш за 55 тысяч маладых людзей, 9-я клясы заканчваюць больш за 108 тысяч чалавек. Урачыстыя імпрэзы «Апошні званок» для іх прайшлі 25 траўня, а выпускныя вечары з уручэньнем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі адбудуцца 14 чэрвеня.

«Арганізацыя гэтых імпрэзаў Міністэрствам адукацыі традыцыйна рэглямэнтаваная. Праводзіць іх трэба ў памяшканьнях устаноў адукацыі — гэта, як правіла, школы. У выключных выпадках урачыстасьці могуць праводзіцца ва ўстановах культуры або ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».

У Мінадукацыі дадалі, што магчыма арганізаваць сьвята і на адкрытай пляцоўцы, але «гэта ўсё роўна павінна быць пляцоўка ўстановы адукацыі».

Праводзіць выпускныя вечарыны ў рэстаранах, кавярнях, забаўляльных цэнтрах і іншых аб’ектах забаранілі, бо «любая лякацыя правядзеньня ўрачыстага мерапрыемства знаходзіцца на кантролі і органаў упраўленьня адукацыі, і органаў унутраных спраў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG