Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць некалькіх беларускіх і расейскіх прадпрыемстваў і фізычных асоб


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскі бок увёў яшчэ больш абмежавальных захадаў.

Пра новыя санкцыі паведаміў сайт Міністэрства фінансаў ЗША.

Пад санкцыі трапілі прадпрыемствы:

  • «Беларусьгуматэхніка»,
  • «КВАНД ІС» (ЗША мае зьвесткі, што яно паставіла Расеі бесьпілётнікі),
  • «БАЗт'юб»,
  • «Завод СВТ»,
  • «Тэхналіт».

Сярод фізычных асоб, якія трапілі пад санкцыі, — камэрцыйны дырэктар «Беларусьгуматэхнікі» Дзьмітры Манько і выканаўчы дырэктар таго ж прадпрыемства Алег Шпакаў; дырэктар «Тэхналіту» Аляксандар Бадзяка; дырэктар «Заводу СВТ» Валянцін Міклашэвіч; дырэктар «БАЗт'юб» Алена Перасяляк; дырэктар «КВАНД ІС» Сяргей Тыцык.

Санкцыі амэрыканскія ўлады ўвялі праз сувязі згаданых беларускіх прадпрыемстваў і фізычных асоб з расейскім вайскова-прамысловым комплексам.

У рамках новага пакету санкцый ЗША забараняюць прадастаўленьне паслуг IT-кансультаваньня і праектаваньня любой асобе на тэрыторыі Расеі, паслуг IT-падтрымкі і хмарных сэрвісаў для праграмнага забесьпячэньня для кіраваньня прадпрыемствам, праграмаў для праектаваньня і вытворчасьці.

Санкцыі ўводзяцца ў дзеяньне адразу ў дзень унясеньня дадзеных фізычных і юрыдычных асоб у сьпіс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG