Як гаворыцца ў паведамленьні міністэрства, гэтаму спрыяла раньняя вясна і высокія тэмпэратуры. Праз гэта ў паўднёвых раёнах Беларусі першыя кляшчы зьявіліся ўжо ў лютым.
«Пры лябараторным дасьледаваньні іх інфікаванасьць барэліямі складала каля 25%, а вірусам клешчавага энцэфаліту заставалася нізкай — каля 0,7% проб ад агульнай колькасьці лябараторна дасьледаваных», — адзначана ў паведамленьні.
Міністэрства аховы здароўя рэкамэндуе, сярод іншага, наступныя крокі, каб абараніцца ад кляшчоў:
- пры працяглым знаходжаньні ў лесе насіць вопратку, якая максымальна закрывае цела;
- выкарыстоўваць рэпэленты, якія наносяцца на вопратку або скуру (паводле інструкцыі);
- праводзіць самаагляд і ўзаемныя агляды адзеньня і цела праз кожную гадзіну і па выхадзе зь лесу, каб знаходзіць і здымаць кляшчоў;
- калі вы знайшлі кляшча, які ўжо прысмактаўся, раяць зьвярнуцца ў найбліжэйшую арганізацыю аховы здароўя, дзе акажуць мэдычную дапамогу.
Форум