Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага алюмінію


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вялікая Брытанія з 16 траўня ўвяла абмежаваньні на імпарт беларускага алюмінію і аказаньне спадарожных паслуг пры яго пастаўках, вынікае з інфармацыі, апублікаванай 21 траўня на брытанскім рэсурсе Global Sanctions.

Зьмены ўносяцца ў пакет антыбеларускіх санкцыяў, прынятых у 2019 годзе, якія зьведалі зьмены ў 2021, 2022 і 2023 гадах.

Акрамя гэтага, з 16 траўня Вялікая Брытанія ўводзіць новыя забароны ў дачыненьні да гандлю зь Беларусьсю некаторымі таварамі і тэхналёгіямі крытычнай прамысловасьці, якія тычацца электронікі, навігацыі і авіёнікі, аэракасьмічнай тэхнікі і сілавых установак, заўважыла выданьне «Позірк».

  • Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Беларусі за падтрымку Расеі ў вайне супраць Украіны. У абноўлены сьпіс, які публікуе МЗС краіны, трапілі два беларускія прадпрыемствы — «Завод дакладнай электрамэханікі» і ААТ «Планар».
  • Да гэтага апошні раз Вялікая Брытанія пашырала санкцыі ў дачыненьні да Беларусі 8 сьнежня 2023 году. Тады ў санкцыйны сьпіс уключылі 17 фізычных асобаў, якія займаюць пасады судзьдзяў і пракурораў.
  • 6 сьнежня 2023 году Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро «Дысплей» зь Віцебску, якое выпускае тэхніку для беларускага войска, у тым ліку ўдарныя бесьпілётнікі («Квадра-1400»).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG