«Максымальна сьцісла, дасьціпна, ярка і дынамічна распавядаем пра культурнае самавызначэньне, культурніцкую палітыку, важнасьць гуманітарнай адукацыі і магчымасьць кожнага з нас стаць амбасадарам нацыянальнай культуры», — распавядае пра праект кіраўнік арганізацыі Сяргей Будкін.
У кожным зь ролікаў менш чым за хвіліну даецца тлумачэньне ключавых момантаў з маніфэсту «Больш чым культура», які напісалі культуроляг Максім Жбанкоў, рэжысэр, сузаснавальнік беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін і Надзея Зелянкова, жонка беларускага бізнэсоўцы Аляксандра Васілевіча.
Цягам месяца відэа будуць зьяўляцца ў тэлеграм-канале і Інстаграме парталу KYKY.org. Першыя тры міні-сэрыі ўжо даступныя для прагляду:
Форум