Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Македоніі на выбарах перамагла апазыцыя. Прэзыдэнтам упершыню стане жанчына


Абраны прэзыдэнт Паўночнай Македоніі Гордана Сілянаўска-Даўкава
Абраны прэзыдэнт Паўночнай Македоніі Гордана Сілянаўска-Даўкава

У Паўночнай Македоніі правая апазыцыя атрымала пераканаўчую перамогу на парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбарах, якія адбыліся 8 траўня.

Упершыню на чале гэтай невялікай балканскай краіны стане жанчына — Гордана Сілянаўска-Даўкава. Яе вылучалі кандыдаткай у прэзыдэнты ад правай Дэмакратычнай партыі за нацыянальнае адзінства (DPMNE). У выніку падліку 99,82% галасоў яна атрымала 65,14% галасоў выбарнікаў.

Правая апазыцыйная партыя ВМРО-ДПМНЕ перамагае з вынікам 43,23% і атрымае ў парлямэнце 58 мандатаў.

Лідэр кіроўных цяпер сацыял-дэмакратаў (SDSM) Дзімітар Кавачэўскі прызнаў сваю паразу пасьля абвяшчэньня папярэдніх вынікаў. Апазыцыйная партыя DPMNE перамагла з істотнай перавагай.

«Нашы вынікі расчароўваюць», — сказаў Кавачэўскі на прэс-канфэрэнцыі, заклікаўшы да ўважлівага аналізу прычынаў паразы.

Выбарнікі Паўночнай Македоніі, насельніцтва якой налічвае два мільёны, у апошні час адчувалі расчараваньне павольным рухам іхнай краіны да сяброўства ў Эўразьвязе. Пэрспэктыва стаць сябрам ЭЗ усяліла ў грамадзян краіны аптымізм яшчэ ў 2005 годзе. Але з тых часоў надзеі згасьлі і, як адзначае Reuters, Паўночная Македонія стала сымбалем няспраўджаных мараў.

Спробы зьнізіць карупцыю і адначасова пераадолець вельмі марудныя тэмпы эканамічнага разьвіцьця адштурхнулі выбарнікаў ад кіроўнай партыі.

  • Выбары ў Паўночнай Македоніі праходзілі на фоне двухгадовага супрацьстаяньня паміж урадам і апазыцыяй наконт таго, як размаўляць з суседняй Баўгарыяй, якая блякуе шлях дзяржавы да сяброўства ў ЭЗ.
  • Адносіны з Баўгарыяй цягам многіх гадоў былі напружанымі з прычыны спрэчак аб мовах і гісторыі дзьвюх краін. Сафія адмовілася падтрымаць пачатак перамоваў паміж Скоп’ем і ЭЗ аб далучэньні да таго часу, пакуль Паўночная Македонія не прызнае сваю маленечкую баўгарскую меншасьць у Канстытуцыі. Пэндароўскі і СДСМ гатовыя ўнесьці папраўкі, але не хапае колькасьці мандатаў.
  • Апазыцыйная партыя ВМРО-ДПМНЕ заяўляла, што канстытуцыйныя зьмены могуць адбыцца толькі пасьля ўступленьня Паўночнай Македоніі ў ЭЗ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG