Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт ЗША заклікаў Пуціна неадкладна вызваліць зьняволеных у Расеі журналістаў Курмашаву і Гершковіча


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Архіўнае фота
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Архіўнае фота

Джо Байдэн падкрэсьліў, што «журналістыка — гэта дакладна не злачынства».

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна вызваліць амэрыканскіх журналістаў Эвана Гершковіча і Алсу Курмашаву, якіх ўтрымліваюць пад вартай у Расеі.

«Журналістыка — гэта дакладна не злачынства. Пуцін павінен вызваліць Эвана і Алсу неадкладна», — працытавала Джо Байдэна служба навін «Голасу Амэрыкі».

Карэспандэнта газэты Wall Street Journal у Расеі Эвана Гершковіча арыштавалі ў сакавіку 2023 году па абвінавачаньні ў шпіянажы, якое ён, яго працадаўца і ўрад ЗША рашуча адпрэчваюць. У красавіку яму падоўжылі тэрмін трыманьня пад вартай яшчэ да канца чэрвеня.

Алсу Курмашаву, якая мае грамадзянства ЗША і Расеі і працуе ў татара-башкірскай службе Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, арыштавалі ў кастрычніку 2023 году праз абвінавачаньне ў адмове зарэгістравацца ў якасьці «іншаземнага агента» і распаўсюдзе «фэйкаў» аб расейскіх узброеных сілах.

Сям’я Гершковіча і муж Курмашавай прысутнічалі на ўрачыстым вечары.

«Мы робім усё магчымае [для вызваленьня]», — паведаміў Джо Байдэн.

«[Байдэн] вырашыў скарыстацца магчымасьцю, выступаючы перад усімі вамі, расказаць пра тое, праз што даводзіцца праходзіць журналістам, і пра тое, наколькі гэта сьмелы ўчынак для журналістаў — адпраўляцца туды і паведамляць навіны», — заявіла прэсавая сакратарка Белага дома Карын Жан-Пʼер.

«Важна падымаць гэтае пытаньне. Важна гаварыць пра гэта. Мы лічым, і я шмат разоў казала пра гэта з гэтай трыбуны, што журналістыка — гэта не злачынства», — дадала яна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG