Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава за данаты асудзілі на 3,5 года «хіміі»

абноўлена

Горадзенскі абласны суд. Архіўнае фота
Горадзенскі абласны суд. Архіўнае фота

У Горадзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву.

Фёдара Шведава абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу («Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня»). Судзьдзя Віталь Кулеш прызначыў Шведаву тры з паловай гады пазбаўленьня волі, паведаміла «Вясна». Аднак пазьней праваабаронцы далі абноўленую інфармацыю, што Шведаў атрымаў тры з паловай гады абмежаваньня волі, так званую «хімію», і што яго вызвалілі ў залі суду.

Як паведамлялі прапагандысты, мужчына ахвяраваў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская рада культуры» — 26 рублёў 7 капеек, і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду ByHelp.

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова. Ён растлумачыў, што «ня меў намеру на перадачу грашовых сродкаў экстрэмісцкім фармаваньням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказаньня дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, мэдыкамэнтаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэставых акцыях».

Фёдар Шведаў у судзе
Фёдар Шведаў у судзе

Суд распачаўся 15 красавіка. Калі Фёдара затрымалі, дакладна не вядома. Пра гэты працэс паведамілі праваабаронцы «Вясны» і дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Згодна з вэрсіяй абвінавачваньня, якую апублікавалі дзяржаўныя СМІ, Фёдар Шведаў са сьнежня 2020 па сакавік 2021 году, выкарыстоўваючы аформлены ў ААТ «СберБанк» на сваё імя разьліковы рахунак і плацежную картку, а таксама мабільны тэлефон, ажыцьцявіў перавод грашовых сродкаў на банкаўскія рахункі прадстаўнікоў «экстрэмісцкіх фармаваньняў».

У судзе Шведава трымалі ў кайданках, нават нягледзячы на тое, што ён і так у клетцы. Гэта асаблівая форма зьдзеку з палітычных зьняволеных у часы рэжыму Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG