Працэс над Анатолем Курэйчыкам праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Справу разглядае судзьдзя Яўген Шаршнёў.
Паводле «Гомельскай Вясны», сьледзтва ў справе Анатоля Кірэйчыка мяркуе, што ён «сыстэматычна разьмяшчаў камэнтары пад фота прадстаўнікоў улады, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасьць» у тэлеграм-канале, прызнаным «экстрэмісцкім».
Агулам пэнсіянэра вінавацяць паводле 4 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- паклёп (арт. 188),
- незаконны выраб альбо збыт газавай, пнэўматычнай ці кідальнай зброі (ч. 2 арт. 295),
- абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369),
- абраза судзьдзі альбо народнага засядальніка (арт. 391).
Праваабаронцы і журналісты маюць вельмі мала інфармацыі пра Анатоля Сяргеевіча Кірэйчыка. Ягоныя старонкі ў сацсетках выдаленыя.