Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2020 году больш за 1200 палітвязьняў адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У турмах Беларусі яшчэ застаецца ў няволі сама меней 1382 палітвязьні.

У Беларусі з 2020 году вялікая колькасьць палітвязьняў выйшла на волю, але ў пераважнай большасьці выпадкаў яны цалкам адбылі прызначаныя ім тэрміны, заявіла Іна Кавалёнак, прадстаўніца ініцыятывы Politzek.me, якая расказвае пра палітвязьняў і займаецца падтрымкай іх сем’яў.

«Больш як 1200 асобаў ужо цалкам адседзелі свае тэрміны з 2020 году», — сказала Іна Кавалёнак, адказваючы на пытаньні «Свабоднага беларускага цэнтру».

Паводле яе, цяпер у калёніях знаходзяцца больш як 1690 палітвязьняў, але гэтая лічба недакладная, бо пра шмат каго з палітвязьняў праваабаронцам проста невядома, а некаторыя баяцца інфармаваць праваабаронцаў пра свой крымінальны перасьлед.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», па стане на 17 красавіка ў Беларусі ў няволі знаходзяцца 1382 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай. Акрамя таго, паводле зьвестак «Вясны» на канец сакавіка 2024 году, сама меней 1680 палітвязьняў ужо выйшлі зь месцаў пазбаўленьня волі ў сувязі з адбыцьцём пакараньня, зьменай меры стрыманьня, прызначэньнем пакараньня, не зьвязанага з пазбаўленьнем волі, а таксама з прычыны амністыі і памілаваньня.

У Беларусі ўжо паўгода вядуцца размовы пра рыхтаваньне да масавай амністыі з нагоды вызваленьня краіны ад нацыстаў улетку 1944 году, але палітвязьняў амністыя, хутчэй за ўсё, не закране.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG