Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі консул наведаў гомельскую жаночую калёнію, дзе трымаюць і палітзьняволеных


Зьняволеныя ў калёніі № 4 Гомля, архіўнае фота
Зьняволеныя ў калёніі № 4 Гомля, архіўнае фота

Пра візыт у калёнію ўкраінскага дыплямата паведамілі сваякі палітычных зьняволеных, якіх трымаюць у калёніі № 4.

Паводле іх зьвестак, дыплямата з Украіны бачылі ў калёніі ў красавіку, ён наведаў зьняволеных і пазнаёміўся з умовамі, у якіх трымаюць асуджаных жанчын – грамадзянак Украіны.

Гэтыя зьвесткі пацьвердзіў Свабодзе амбасадар у асаблівых даручэньнях Міністэрства замежных спраў Украіны па Беларусі Ігар Кізім.

«Наш консул зь Менску прыяжджаў у тую калёнію для сустрэчы з асуджанымі грамадзянкамі Ўкраіны. Такая практыка існавала і раней», — паведаміў амбасадар.

Паводле Ігара Кізіма «консулу на адпаведны запыт беларускія ўлады даюць (хоць і не заўжды) дазвол на такія наведваньні».

Паводле былой палітзьняволенай Вольгі Класкоўскай, якая вызвалілася з калёніі № 4 у канцы 2022 году, там у часы яе зьняволеньня было ад 1500 да 1700 жанчын. «Зь іх прыблізна 150 адбывалі пакараньне з палітычных прычын», — мяркуе Вольга Класкоўская.

Паводле праваабаронцаў «Вясны» па стане на 15 красавіка ў Гомельскай жаночай калёніі ўтрымліваюць 120 жанчын, прызнаных палітвязьнямі. Сярод іх актывістка штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава, праваабаронца «Вясны» Марфа Рабкова, журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, палітоляг Валерыя Касьцюгова, актывістка АГП Вольга Маёрава ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG