Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску на 15 дзён арыштавалі журналіста Дзяніса Носава


Дзяніс Носаў
Дзяніс Носаў

Ён нібыта слаў сябрам спасылкі на «экстрэмісцкія рэсурсы».

Сілавікі затрымалі журналіста газэты «Вячэрні Бабруйск» Дзяніса Носава, піша «Вясна».

Праўладныя тэлеграм-каналы сьцьвярджаюць, што мужчына рассылаў сваім сябрам спасылкі на «экстрэмісцкія рэсурсы».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Дзяніса затрымалі яшчэ на мінулым тыдні, яму прызначылі 15 дзён арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG