Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двух беларусаў арыштавалі ў Нямеччыне па падазрэньні ў крадзяжы зброі


М16. Ілюстрацыйнае фота.
М16. Ілюстрацыйнае фота.

Паліцыя Гамбурга арыштавала 30-і 45-гадовага грамадзян Беларусі, якіх падазрае ў крадзяжы 40 вінтовак, паведамляе Bild.

Як адзначае выданьне, штурмавыя вінтоўкі ў стылі М16, якія працуюць у паўаўтаматычным рэжыме, былі вырабленыя ў Кітаі і дастаўленыя ў Нямеччыну на караблі ў Гамбург.

Кантэйнэр са зброяй 16 сакавіка пагрузілі ў таварны цягнік, які павінен быў даставіць тавар у Баварыю гандляру зброяй.

Крадзеж адбыўся, калі састаў стаяў без аховы на шляхах у Машэне (зямля Ніжняя Саксонія). Мужчыны ўначы непрыкметна падабраліся да цягніка, узламалі плёмбы, адчынілі кантэйнэр і забралі тавар.

Здабычу яны вырашылі закапаць у яме літаральна за 100 мэтраў ад цягніка, зьверху накідаўшы сабачых фекаліяў, «мабыць, каб да гэтага месца ніхто не набліжаўся праз агіду», піша газэта. Паводле зьвестак Bild, для крадзяжу яны прыбылі непасрэдна зь Беларусі.

Паліцыянты, агледзеўшы месца здарэньня, дзякуючы службоваму сабаку, які выявіў пальчатку, якую пакінуў адзін са зламысьнікаў, знайшлі сховішча. У пошуках дапамог дрон, які з вышыні змог зафіксаваць сьвежае месца раскопак.

Арганізаваўшы засаду, паліцыя праз некаторы час затрымала падазраваных, якія пасьля крадзяжу пакінулі Германію, а затым вярнуліся забраць зброю. На першых допытах, як адзначаецца, яны адмовіліся размаўляць са сьледчымі, таму пакуль невядома, адкуль беларусы даведаліся пра груз і маршрут яго руху.

Раней затрыманыя ў поле зроку паліцыі не траплялі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG