Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітзьняволеная перадала на волю ліст пра катаваньні, напісаны на туалетнай паперы


Урывак ліста на туалетнай паперы, які даслала Кацярына Новікава
Урывак ліста на туалетнай паперы, які даслала Кацярына Новікава

На кавалку туалетнай паперы палітзьняволеная Кацярына Новікава апісала сваё затрыманьне і далейшае зьняволеньне. Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі яе ліст.

Палітзьянволеную Кацярыну Новікаву затрымалі на пачатку лета 2023 году. Яе схапілі ў адной начной сарочцы, у якой яна і знаходзілася ў СІЗА да першай перадачы ад родных, піша «Белсат».

Пра зьдзекі з Кацярыны Новікавай пісаў Праваабарончы цэнтар «Вясна». Вядома, што яе судзілі паводле сямі артыкулаў, ад «Распальваньня варожасьці» да «Гвалту супраць міліцыянта». Працэс вяла судзьдзя Алена Шылько, у выніку прысудзілі 6,5 года зьняволеньня і штраф у 3000 беларускіх рублёў, якія яна мае выплаціць у якасьці кампэнсацыі «пацярпелым».

У лісьце на туалетнай паперы Новікава піша, што пры затрыманьні яе біў супрацоўнік ГУБАЗіК Іван В., затым у сядзібе ГУБАЗіКу ў Менску на вуліцы Рэвалюцыйнай, 3, яе «ставілі на сьцяг, білі ўсім кабінэтам». Сказалі, што б’юць за ейныя інтэрвію, за Telegram-канал і за звароты.

Палітзьняволеная піша, што лісты ёй амаль не даходзяць. Новікава паведаміла таксама, што «малюнкі забаранілі».

«Я ўпала з другога паверху ложка, галавой аб драўляную паліцу, — расказвае зьняволеная. — Здымак зрабілі, але больш за месяц не паведамляюць выніку».

Кацярына Новікава. Архіўнае фота
Кацярына Новікава. Архіўнае фота

Новікава піша, што пацярпелымі ў ейнай справе выступаюць тыя, ад каго яна сама пацярпела ў 2020 годзе.

МУС, Генэральная пракуратура і іншых афіцыйныя ўстановы Беларусі не даступныя для камэнтару на гэтую тэму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG