Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: журналіст Карней абскардзіў прысуд, яго перавялі ў Магілёўскае СІЗА


Ігар Карней. Архіўнае фота
Ігар Карней. Архіўнае фота

Па стане на 15 сакавіка ў Беларусі 1377 палітвязьняў. Паводле іншых падлікаў, колькасьць палітвязьняў можа быць большай.

Журналіста Ігара Карнея па этапе адправілі з Менскага СІЗА-1, што на вуліцы Валадарскага, у Магілёўскае СІЗА.

Пра гэта паведаміла сваячка палітвязьня. На «Валадарцы» Ігар Карней прабыў больш за 8 месяцаў. Таксама сваячка журналіста пацьвердзіла, што раней ён абскардзіў вынесены яму прысуд.

«Ігара сёньня этапуюць у Магілёў, там будзе ўвесь час падчас апэляцыі. Настрой нармальны, учора быў адвакат. Сёньня яшчэ пасьпелі перадаць невялікую перадачу», — паведаміла сваячка Ігара Карнея.

22 сакавіка Менскі гарадзкі суд прызнаў Ігара Карнея вінаватым паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні») і прысудзіў 3 гады зьняволеньня і штрафу ў 20 тысяч рублёў.

Беларускія праваабаронцы прызналі Ігара Карнея палітычным зьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG