Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасаду Расеі ў Вільні за два дні двойчы атакавалі невядомыя


Вуліцу ў Вільні, дзе знаходзіцца расейская амбасада, ў 2022 годзе пераменавалі ў вуліцу Герояў Украіны
Вуліцу ў Вільні, дзе знаходзіцца расейская амбасада, ў 2022 годзе пераменавалі ў вуліцу Герояў Украіны

Неўстаноўленыя асобы кідалі ў будынак амбасады Расеі «кактэйлі Молатава».

Як паведамляе выданьне Delfi са спасылкай на Дэпартамэнт паліцыі Літвы, уначы з суботы на нядзелю, а потым зь нядзелі на панядзелак у будынак расейскай амбасады на вуліцы Герояў Украіны ў Вільні кінулі бутэлькі з запальнай сумесьсю.

Першы інцыдэнт быў зафіксавалі ўначы 7 красавіка, другі таксама ўначы 8 красавіка.

«Невядомая асоба зноў кінула ў будынак амбасады бутэльку з запальнай сумесьсю і пашкодзіла сьцяну. Вядзецца расьсьледаваньне», – паведамляе агенцтва.

Каля расейскай амбасады ў Вільні паставілі стэнды з фота разбурэньняў украінскіх гарадоў, учыненых расейскай арміяй, таксама тут сварылі стыхійны мэмарыял памяці памерлага ў турме лідэра расейскай апазыцыі Аляксея Наваальнага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG