Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвялі штрафы для тых, хто здае жытло іншаземцам і своечасова пра гэта не паведамляе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Юрыдычныя і фізычныя асобы, якія здаюць жытло, не пазьней чым праз 3 гадзіны пасьля засяленьня іншаземца павінны інфармаваць пра гэта органы ўнутраных спраў. У КаАП унесьлі зьмены, якія прадугледжваюць штрафы для тых, хто гэтага ня робіць.

Юрыдычныя і фізычныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, не пазьней чым праз тры гадзіны пасьля фактычнай здачы памяшканьняў для пражываньня (на дзень і болей) іншаземцам, якія часова знаходзяцца ў Беларусі, абавязаныя інфармаваць органы ўнутраных спраў па месцы знаходжаньня ўказаных жылых і іншых памяшканьняў. Гэта робіцца праз адмысловую электронную сыстэму.

За неінфармаваньне органаў унутраных спраў, згодна з папраўкамі ў закон, прадугледзелі адміністрацыйную адказнасьць паводле ч. 6 арт. 24.35 КаАП. Пакараньне паводле гэтага артыкулу — штраф да 800 беларускіх рублёў (20 базавых велічыняў). Гэта прадугледжанае зьменамі ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь».

Папраўкі набудуць моц праз тры месяцы — 7 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG