Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі мяняюць правілы вэрыфікацыі пры рэгістрацыі на падачу дакумэнтаў, паведамляецца на сайце VFS Global.
Цяпер пацьвярджаць асобу трэба будзе онлайн — для гэтага трэба будзе пазаваць перад камэрай з арыгіналам пашпарта.
«Падчас рэгістрацыі вам неабходна мець пры сабе арыгінальны пашпарт, а рэгістрацыю ажыцьцяўляць з прылады з камэрай, якая працуе (смартфон, кампутар)», — тлумачыцца ў паведамленьні.
Кожны заяўнік павінен зарэгістравацца асобна, акрамя выпадкаў рэгістрацыі сям’і (муж і жонка, непаўналетнія дзеці).
У гэтым выпадку вэрыфікацыю дастаткова прайсьці камусьці аднаму зь сям’і (паўналетняму). Пры наведваньні візавага цэнтру асабіста па «сямейнай» рэгістрацыі трэба будзе ўзяць з сабой дакумэнты, якія пацьвярджаюць сваяцтва.
Мяркуецца, што новыя меры дапамогуць зьнізіць нагрузку на сайт візавага цэнтру і абараніць яго ад рэгістрацыі праз ботаў.