Інспэкцыя ў справах непаўналетніх Барысаўскага РУУС арганізавала для школьнікаў экскурсію ў прыёмнік-разьмеркавальнік УУС Менскага аблвыканкаму. Пра гэта паведаміла прэс-служба абласной міліцыі, разьмясьціўшы адпаведныя фатаздымкі.
Прыёмнік знаходзіцца ў Менску на завулку Акрэсьціна, там жа, дзе і турма для адбыцьця адміністрацыйных арыштаў.
Прадстаўніца турэмнай установы для непаўналетніх пазнаёміла школьнікаў з рэжымам, умовамі знаходжаньня, правяла экскурсію.
У прыёмнік-разьмеркавальнік трапляюць дзеці і падлеткі ад 3 да 18 гадоў, непаўналетнія правапарушальнікі і асобы, да якіх прымененыя меры выхаваўчага характару, паведамляе прэс-служба менскай абласной міліцыі.