Аб месцазнаходжаньні Пельца нічога не вядома з 20 сакавіка.
Паводе зьвестак паліцыі Рыгі, ён паехаў у камандзіроўку ў Беларусь і перастаў выходзіць на сувязь.
У сілавым ведамстве апублікавалі прыкметы зьніклага: рост каля 172 см, шэра-блакітныя вочы, валасы кароткія, мажны целасклад. У што ён быў апрануты, невядома. Па зьвестках рыскай паліцыі, ён мог быць у працоўнай вопратцы або джынсах.