Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачалі дзяржаўныя выпрабаваньні мадэрнізаванай ракетнай сыстэмы «БелГрад-2»


Мадэрнізаваная ў Беларусі баявая машына БМ-21Б РСЗА «БелГрад-2», фота Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі
Мадэрнізаваная ў Беларусі баявая машына БМ-21Б РСЗА «БелГрад-2», фота Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі

Пры мадэрнізацыі «улічылі пажаданьні заказчыка з улікам досьведу выкарыстаньня гэтай машыны ва Ўзброеных сілах Беларусі».

Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт Беларусі паведаміў аб завяршэньні папярэдніх выпрабаваньняў мадэрнізаванай рэактыўнай сыстэмы залпавага агню «БелГрад-2» і пачатку яе дзяржаўных выпрабаваньняў.

Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, пакуль стварылі толькі адну досьледную баявую машыну БМ-21Б, мадэрнізаваную з савецкага ўзору БМ-21.

У прадстаўленай машыне артылерыйская частка знаходзіцца вышэй, чым у папярэдняй вэрсіі. Апроч таго, расшыраныя і ўпарадкаваныя месцы для складзіраваньня маёмасьці: для шасі, комплексу сродкаў сувязі і для абслугоўваньня артылерыйскай часткі. Амаль у два разы павялічылі грузавую плятформу на шасі беларускай вытворчасьці з усталяванымі стэляжамі для 40-60 рэактыўных снарадаў, што дазваляе перазараджаць пускавую ўстаноўку без транспартнай машыны і скараціць час падрыхтоўкі да другога залпу.

У паведамленьні адзначаецца, што пры мадэрнізацыі «улічылі пажаданьні заказчыка з улікам досьведу выкарыстаньня гэтай машыны ва Ўзброеных сілах Беларусі».

Паведамляецца, што БМ-21Б можа весьці стральбу некіраванымі рэактыўнымі снарадамі ўсіх тыпаў, распрацаваных для БМ‑21, з далёкасьцю стральбы да 35 кілямэтраў адзінкавымі стрэламі або залпам. Кіраваньне агнём можна ажыцьцяўляць як з кабіны, гэтак і пры дапамозе пульта на адлегласьці да 60 мэтраў ад машыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG