Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актыўнасьць мігрантаў на межах Беларусі з Польшчай і Латвіяй у сакавіку 2024-га вышэйшая, чым у леташнім


Мігранты на мяжы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Мігранты на мяжы. Архіўнае ілюстрацыйнае фота

Актыўнасьць мігрантаў, якія спрабуюць нелегальна трапіць з тэрыторыі Беларусі ў суседнія краіны Эўразьвязу, сёлета ў сакавіку перавысіла ўзровень сакавіка 2023 году, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз статыстыкі памежных службаў.

Калі за 26 дзён сакавіка 2023 году Літва, Латвія і Польшча спынілі 2780 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы зь беларускага боку, дык за аналягічны пэрыяд 2024 году — 3129 (+12,6%).

Меншая актыўнасьць назіраецца на беларуска-літоўскай мяжы (103 спробы за названы пэрыяд сакавіка гэтага году супраць 240 за той жа пэрыяд мінулага, ці −57,1%), большая — на беларуска-латвійскай (599 супраць 451, або +32,8%) і беларуска-польскай (2427 за 25 дзён сакавіка 2024 году супраць 2021 за аналягічны пэрыяд 2023-га, або +20,1%).

За 26 сакавіка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі перадухіліла 16 спробаў нелегальнага пранікненьня з боку Беларусі, Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не зафіксавала ніводнай, Памежная ахова Польшчы зьвесткі за 26 сакавіка не апублікавала (25 сакавіка было спынена 95 спробаў).

З пачатку 2024 году краіны Эўразьвязу спынілі сама меней 3683 спробы парушэньня мяжы з боку Беларусі (Польшча — сама меней 2870, Латвія — 679, Літва — 134).

У 2023 годзе спынілі 42 078 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25 571, Латвія — 13 863, Літва — 2 644), у 2022-м — 31 892 спробы (Польшча — 15 655, Латвія — 5 026, Літва — 11 211). Агульны рост летась склаў 31,9% (на польскім кірунку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зьніжэньне ў 4,2 раза).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЭЗ цягнецца зь вясны 2021 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG