Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджанага журналіста Ігара Карнея прызналі палітычным зьняволеным


Ігар Карней, архіўнае фота
Ігар Карней, архіўнае фота

Рашэньне ўхвалілі праваабарончыя арганізацыі Беларусі.

У супольнай заяве, якую падпісалі Беларуская асацыяцыя журналістаў, праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі ПЭН; Прававая ініцыятыва, адзначаецца, што крымінальны перасьлед і суд у дачыненьні да Ігара Карнея зьяўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў у абмежаваньні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

«Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі заблякаваныя дзясяткі грамадзка-палітычных сайтаў і сайтаў мэдыя, шэраг друкаваных выданьняў вымушаныя былі спыніць выхад, журналісты і супрацоўнікі мэдыясэктару Беларусі знаходзяцца ў зьняволеньні.

Улічваючы дадзеныя акалічнасьці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага перасьледу Ігара Карнея зьяўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненьне ці зьмяненьне характару ix публічнай дзейнасьці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыцьцяўленьнем свабоды выказваньня меркаваньняў і распаўсюду інфармацыі».

Прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый заявілі аб прызнаньні Ігара Карнея палітычным зьняволеным і патрабуюць:

  • «Неадкладнага вызваленьня Ігара Карнея і спыненьня ў дачыненьні да яго крымінальнага перасьледу;
  • адмовы ад выкарыстаньня мэтадаў крымінальнага перасьледу як інструмэнту ціску на свабоду выказваньня меркаваньня, ці іншыя правы і свабоды;
  • неадкладнага спыненьня рэпрэсій, а таксама вызваленыя ўсіх палітычных зьняволеных».

22 сакавіка Менскі гарадзкі суд пакараў незалежнага журналіста Ігара Карнея 3 гадамі калёніі, а таксама вялізным грашовым штрафам. Паводле паведамленьняў беларускіх прапагандысцкіх мэдыя, Ігара Карнея асудзілі за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, абвінаваціўшы «ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні».

  • У Менскім гарадзкім судзе судзьдзя Сяргей Кацар прысудзіў Карнею 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў. Карнея абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК.
  • Газэта адміністрацыі Лукашэнкі «Беларусь сегодня» раней паведаміла, што Ігара Карнея судзілі за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якую ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем.
Ігар Карней у судзе
Ігар Карней у судзе
  • Ігар Карней — былы карэспандэнт Радыё Свабода, больш за 20 гадоў асьвятляў на нашых радыёхвалях і вэб-сайце жыцьцё і падзеі ў Беларусі. Сярод іншага Ігар вядомы як трэвэл-блогер і аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.

Перасьлед Ігара Карнея

Журналіста Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку Ігару прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасьля адбыцьця арышту на волю Ігар ня выйшаў.

Зь менскай турмы на Акрэсьціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА № 1 у Менску ў рамках крымінальнай справы. Яго прызналі палітзьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG