Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сахашчык: Улады Расеі і Беларусі рыхтуюць выкарыстаньне ядзернай зброі і «бліцкрыг на Вільню»


Валер Сахашчык, архіўнае фота
Валер Сахашчык, архіўнае фота

Расея і Беларусь рыхтуюць пляны выкарыстаньня ядзернай зброі і «нейкага бліцкрыгу на Вільню», заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у абароне і нацыянальнай бясьпецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысьвечанаму Дню Волі — 106-й гадавіне абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Я гэта дакладна ведаю», — цытуе Сахашчыка агенцтва «Позірк».

Паводле Сахашчыка, «беларускія генэралы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на мапах у бок Вільні», а ўлады Расеі і Беларусі спадзяюцца, што «цывілізаваны сьвет будзе шакаваны» такой эскаляцыяй агрэсіі і «спыніць супраціў».

Выкарыстаньне ядзернай зброі і напад на Літву Масква і Менск плянуюць празь няўдачы ў вайне з Украінай, мяркуе прадстаўнік АПК.

«Я, будучы спэцыялістам вайсковым, маючы камунікацыю з калегамі ва ўсіх заходніх краінах, упэўнены на 100%: Расею чакае вялікая ваенная катастрофа. Я ўпэўнены, што расейскія і беларускія генэралы добра гэта адчуваюць», — падкрэсьліў Сахашчык.

«І можа так быць, што нас усіх чакаюць вельмі цяжкі часы, — дадаў ён. — Але чым цяжэйшы шлях, тым даражэйшая перамога. Я ўпэўнены, што яна будзе. Нашыя найлепшыя мужчыны-беларусы зараз змагаюцца ва Ўкраіне. Змагаюцца за гонар нашай нацыі, яе будучыню. Падтрымліваем беларусаў ва Ўкраіне!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG