Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн ухваліў бюджэт ЗША на 2024 год


Джо Байдэн
Джо Байдэн

23 сакавіка прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў ухвалены Сэнатам законапраект аб фінансаваньні ўрада на 1,2 трыльёна даляраў.

Ён таксама заклікаў Палату прадстаўнікоў разблякіраваць законапраект аб падтрымцы Ўкраіны, Ізраіля і Тайваня, паведамляе прэс-служба Белага дома.

Амэрыканскі прэзыдэнт «ясна заявіў», што Кангрэс яшчэ не завяршыў сваю працу.

«Палата прадстаўнікоў павінна прыняць двухпартыйнае заканадаўства аб дадатковым фінансаваньні», — сказаў Байдэн, маючы на ўвазе законапраект аб фінансаваньні дапамогі Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню, супраць якога выступаюць рэспубліканцы.

Прэзыдэнт ЗША адзначыў, што падпісаны 23 сакавіка закон аб бюджэце, які дазволіў пазьбегнуць шатдаўну, — гэта «зьдзелка, кампраміс, які азначае, што ні адзін з бакоў не атрымаў усяго, што хацеў».

Сэнат ЗША на начным пасяджэньні 13 лютага падтрымаў законапраект, які прадугледжвае дапамогу Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню ў памеры 95 мільярдаў даляраў, 60 мільярдаў з якіх прызначана Кіеву.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG