Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Праз 3 гады пасьля падаўленьня пратэстаў працягваюць распраўляцца з журналістамі». БАЖ патрабуе вызваленьня Ігара Карнея і іншых калегаў


Ігар Карней пасьля 15-дзённага зьняволеньня ў Жодзіне. 20 лістапада 2020 году.
Ігар Карней пасьля 15-дзённага зьняволеньня ў Жодзіне. 20 лістапада 2020 году.

«Нават праз 3 гады пасьля жорсткага падаўленьня пратэстаў рэжым Лукашэнкі працягвае распраўляцца зь незалежнымі журналістамі, якія ня зьехалі зь Беларусі, прымяняючы супраць іх заканадаўства аб экстрэмізьме», — гаворыцца ў заяве БАЖ з нагоды вынясьня прысуду журналісту Ігару Карнею.

22 сакавіка Менскі гарадзкі суд пакараў незалежнага журналіста Ігара Карнея турэмным тэрмінам на 3 гады калёніі, а таксама вялізным грашовым штрафам. Паводле паведамленьняў беларускіх прапагандысцкіх мэдыя, Ігара Карнея асудзілі менавіта за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, абвінаваціўшы «ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні», адзначаецца ў заяве.

БАЖ рашуча асуджае прысуд Ігару Карнею і патрабуе неадкладна вызваліць Ігара і іншых 33-х прадстаўнікоў і прадстаўніц мэдыя, якія сёньня знаходзяцца за кратамі, і перагледзець судовыя рашэньні адносна іх.

  • У Менскім гарадзкім судзе судзьдзя Сяргей Кацар прысудзіў Карнею 3 гады зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму і штраф 20 тысяч рублёў. Карнея абвінавацілі ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» паводле ч. 3 арт. 361-1 КК.
  • Газэта адміністрацыі Лукашэнкі «Беларусь сегодня» раней паведаміла, што Ігара Карнея судзілі за супрацоўніцтва зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, якую ўлады прызналі экстрэмісцкім фармаваньнем.
Ігар Карней у судзе
Ігар Карней у судзе
  • Ігар Карней — былы карэспандэнт Радыё Свабода, больш за 20 гадоў асьвятляў на нашых радыёхвалях і вэб-сайце жыцьцё і падзеі ў Беларусі. Сярод іншага Ігар вядомы як трэвэл-блогер і аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі.

Перасьлед Ігара Карнея

Журналіста Ігара Карнея затрымалі раніцай 17 ліпеня 2023 году пасьля ператрусу ў кватэры. Спачатку Ігару прызначылі адміністрацыйны арышт, але пасьля адбыцьця арышту на волю Ігар ня выйшаў.

Зь менскай турмы на Акрэсьціна Ігара Карнея перавялі ў СІЗА №1 у Менску ў рамках крымінальнай справы. Яго прызналі палітзьняволеным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG