Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША заклікалі Ўкраіну спыніць атакі на нафтаперапрацоўчыя заводы Расеі. У Кіеве гэтага не пацьвердзілі

абноўлена

Пажар на Разанскім НПЗ у Расеі пасьля падзеньня бесьпілётніка 13 сакавіка 2024
Пажар на Разанскім НПЗ у Расеі пасьля падзеньня бесьпілётніка 13 сакавіка 2024

У Белым Доме выказалі занепакаеньне з нагоды імавернасьці расейскага ўдару ў адказ па энэргетычнай інфраструктуры, у якой зацікаўлены Захад.

У ЗША мяркуюць, што далейшае зьнішчэньне расейскіх нафтаперапрацоўчых заводаў можа прывесьці да павелічэньня ўсясьветных цэнаў на нафту і справакаваць помсту з боку Расеі.

Як паведаміла 22 сакавіка амэрыканскае выданьне Financial Times з спасылкай на трох неназваных асобаў, знаёмых з абмеркаваньнем гэтай тэмы, адпаведную просьбу перадалі кіраўніцтву Службы бясьпекі і Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны.

Выданьне адзначыла, што ў Белым доме выказалі занепакоенасьць імавернасьцю расейскага ўдару ў адказ па энэргетычнай інфраструктуры, у якой зацікаўлены Захад.

У публікацыі зьвярнулі ўвагу на тое, што сёлета цэны на нафту павялічыліся прыблізна на 15 %, да 85 даляраў за барэль, і гэта выклікала павелічэньне кошту паліва ў ЗША ў часе выбарчай кампаніі.

Публічна ўлады ЗША не выказвалі заклікаў да спыненьня атак на расейскі НПЗ, але да гэтага моманту неаднаразова заяўлялі, што Ўкраіна самастойна выбірае цэлі для сваіх удараў.

У Офісе прэзыдэнта Ўкраіны зьняпраўдзілі заяву аб такім патрабаваньні ўладаў ЗША.

«Гэта фіктыўная інфармацыя. Ніхто ня будзе праз два гады поўнамаштабнай вайны дыктаваць Украіне ўмовы вядзеньня гэтай вайны. У межах міжнароднага права Ўкраіна можа «абястлушчваць» расейскія інструмэнты вядзеньня вайны. Украіна будзе руйнаваць паліўную інфраструктуру», – заявіў у эфіры тэлеканалу «Дождь» Міхайла Падаляк, дарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны.

За апошнія некалькіх тыдняў адбылося некалькі атак дронамі па шасьці нафтаперапрацоўчых заводах Расеі, аднак Украіна ўзяла на сябе адказнасьць толькі за некалькі ўдараў.

9 сакавіка выведка Вялікай Брытаніі паведаміла, што ў выніку атак дронамі нафтаперапрацоўчыя магутнасьці Расеі скараціліся. Паводле розных ацэнак, якія выказвалі экспэрты, магчымасьці Расеі перапрацоўваць нафту скараціліся на 7-12%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG