Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Літвы выдзеліў 320 тысяч эўра на паслугі адвакатаў у сувязі з пазовам «Беларуськалію»


«Беларуськалій», ілюстрацыйнае фота
«Беларуськалій», ілюстрацыйнае фота

Урад Літвы выдзеліў 320 тысяч эўра на паслугі юрыстаў, якія будуць дапамагаць адбівацца ад пазову «Беларуськалію» ў арбітражнай спрэчцы, паведамляе LRT.

«Беларуськалій» хоча дамагчыся кампэнсацыі стратаў на суму каля 1 млрд эўра праз скасаваньне дамовы Літоўскіх чыгунак аб транзыце беларускіх угнаеньняў церазь Літву ў лютым 2022 году.

Гаворка ідзе пра аплату паслуг юрыдычнай фірмы Ellex Valiūnas ir partneriai, якая прадстаўляе інтарэсы ўраду Літвы ў арбітражнай спрэчцы зь «Беларуськаліем». Як вынікае з пастановы Міністэрства фінансаў Літвы, сродкі выдзяляюцца ў адпаведнасьці з кантрактам, падпісаным у лістападзе 2023 году, за тры месяцы паслуг.

  • У канцы 2021 году Літва прыняла рашэньне скасаваць кантракт на перавозку беларускага калію Літоўскай чыгункай. 1 лютага 2022 году транзыт беларускіх калійных угнаеньняў празь Літву спыніўся.
  • У лістападзе 2023 году «Беларуськалій» падаў у арбітражны суд Літвы пазоў аб пакрыцьці стратаў на суму каля 1 млрд эўра без уліку адсоткаў і судовых выдаткаў за забарону транспартаваньня беларускага калію празь Літву. Беларускае прадпрыемства настойвае на тым, што літоўскі бок парушыў двухбаковае пагадненьне аб абароне інвэстыцый ад 1999 году і нанёс шкоду прадпрыемству.
  • Судовы працэс па скарзе «Беларуськалію» пачаўся ў Літве яшчэ летась.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG