Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сочы падалі пазоў супраць санаторыю «Беларусь» — ён 12 гадоў не плаціў за электрычнасьць


Сочы, ілюстрацыйнае фота
Сочы, ілюстрацыйнае фота

16 траўня ў Арбітражным судзе Краснадарскага краю будуць разглядаць пазоў прадпрыемства «Сочыцеплаэнерга» да санаторыя «Беларусь», разьмешчанага ў Сочы, паведамляе ТАСС са спасылкай на сайт электроннага судаводзтва РФ. Уладальнік санаторыю — кіраўніцтва спраў Аляксандра Лукашэнкі.

Як сьцьвярджаецца, санаторый з 2011 да 2023 году завінаваціўся за электраэнэргію 129,4 тысяч расейскіх рублёў. Прытым пеня за гэты час дасягнула 156,8 тысяч рублёў, таму агульная сума, якую «Сочыцеплаэнэрга» хоча спагнаць з санаторыю, складае 286,2 тысяч расейскіх рублёў (каля 3,12 тысячы даляраў).

Санаторый «Беларусь» мае тры зоркі, тут ёсьць сем нумароў катэгорыі «апартамэнты», 12 — «люкс», 225 — «першай катэгорыі».

Побач з санаторыем разьмешчаная сочынская рэзыдэнцыя Лукашэнкі, у якой ён спыняецца падчас візытаў у паўднёвыя рэгіёны Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG