Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статыстыка ААН сьведчыць, што зь Беларусьсю надалей гандлююць ня толькі краіны ЭЗ, але і Ўкраіна


Чарга грузавікоў на памежным пункце Меднікі ў Літве. 15 красавіка 2022
Чарга грузавікоў на памежным пункце Меднікі ў Літве. 15 красавіка 2022

Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну і ўвядзеньня санкцыяў супраць Беларусі, якая падтрымала агрэсію Расеі, Белстат засакрэціў дэталізацыю па краінах статыстыкі замежнага гандлю.

Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Алейнік 6 сакавіка заявіў, што Беларусь, нягледзячы на «транспартную і фінансавую блякаду», арганізаваную заходнімі дзяржавамі, працягвае гандляваць больш чым з 200 краінамі і тэрыторыямі, а сваю прадукцыю экспартуе ў 160 дзяржаваў.

Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну і ўвядзеньня санкцыяў супраць Беларусі, якая падтрымала агрэсію Расеі, Белстат засакрэціў дэталізацыю па краінах статыстыкі замежнага гандлю.

У лютым Белстат паведаміў, што замежны гандаль таварамі ў 2023 годзе склаў 83 млрд 424,5 мільёна даляраў, экспарт дасягнуў 40 мільярдаў 168 мільёнаў даляраў, імпарт — 43 мільярдаў 256 мільёнаў даляраў. Адмоўнае сальда за 2023 год склалася ў памеры 3 мільярдаў 88 мільёнаў даляраў — гэта больш як у 30 разоў у параўнаньні з 2022-м, калі яно было мінус 99 мільёнаў даляраў.

У сакавіку ўкраінскія журналісты абнародавалі вынікі свайго расьсьледаваньня аб гандлі Польшчы з Расеяй празь Беларусь.

Свабода прааналізавала гандлёвую статыстыку Беларусі 2023 году, якую апублікаваў Дэпартамэнт ААН у эканамічных і сацыяльных справах.

Краіны ЭЗ, якія найбольш набывалі беларускую прадукцыю

Экспарт Беларусі ў Польшчу склаў 449 мільёнаў даляраў, у Літву 302 мільёны даляраў, у Нямеччыну — 260,3 мільёна даляраў.

Беларусь прадала сваёй прадукцыі ў Нарвэгію на 151,4 мільёна даляраў, у Чэхію — на 102,9 мільёна даляраў, у Нідэрлянды — на 57,9 мільёна даляраў, у Эстонію — на 26,1 мільёна даляраў, у Баўгарыю — на 22,8 мільёна даляраў, у Фінляндыю — на 5,2 мільёна даляраў, у Грэцыю — на 2,6 мільёна даляраў, у Данію — на 1,2 мільёна даляраў, у Партугалію — на 895,5 тысяч даляраў, у Швэцыю — на 370,5 тысяч даляраў.

Такім чынам, экспарт Беларусі ў краіны Эўразьвязу склаў ня менш за 1,4 мільярда даляраў.

Краіны ЭЗ, якія найбольш прадавалі сваёй прадукцыі ў Беларусь

Паводле зьвестак UN Comtrade, Польшча прадала ў Беларусь прадукцыі на 2,85 мільярда даляраў, Нямеччына — на 2,07 мільярда даляраў і Літва — на 1,84 мільярда даляраў.

Сярод іншых эўрапейскіх гандлёвых партнэраў Беларусі — Нідэрлянды (184,3 мільёна даляраў), Чэхія (156,1 мільёна даляраў), Эстонія (133 мільёны даляраў), Баўгарыя (52,4 мільёна даляраў), Нарвэгія (35,8 мільёна даляраў), Фінляндыя (25 мільёнаў даляраў), Партугалія (15,6 мільёна даляраў), Грэцыя (15,2 мільёна даляраў), Данія (8,7 мільёна даляраў) і Швэцыя (8,3 мільёна даляраў).

Такім чынам, гандаль Беларусі з краінамі Эўразьвязу ў 2023 годзе склаў ня менш як 7,4 мільярда даляраў.

Гандаль з краінамі, якія не ўваходзяць у ЭЗ

Турэччына прадала Беларусі прадукцыі на 1,7 мільярда даляраў, Швайцарыя — на 91,4 мільёна даляраў, Сэрбія — на 79 мільёнаў даляраў, Вялікая Брытанія — на 18 мільёнаў даляраў, ЗША — на 17,3 мільёна даляраў, Ізраіль — на 10,6 мільёна даляраў, Канада — на 837 тысяч даляраў.

Беларусь прадала ў Турэччыну сваіх тавараў на 245,6 мільёна даляраў, у Сэрбію — на 79 мільёнаў даляраў, у ЗША — на 50,4 мільёна даляраў, у Ізраіль — на 33 мільёны даляраў, у Вялікую Брытанію — на 10,6 мільёна даляраў, у Швайцарыю — на 4,7 мільёна даляраў, у Канаду — на 3,7 мільёна даляраў.

Постсавецкія краіны

Малдова прадала ў Беларусь прадукцыі на 84 мільёны даляраў, Грузія — на 37,8 мільёна даляраў, Азэрбайджан — на 31,8 мільёна даляраў.

Беларусь прадала Азэрбайджану сваёй прадукцыі на 324,6 мільёна даляраў, Грузіі — на 108,3 мільёна даляраў, Малдове — на 87,6 мільёна даляраў.

Згодна з статыстыкай ААН, Украіна ў 2023 годзе прадала ў Беларусь прадукцыі на 3,5 мільёна даляраў, а набыла беларускай прадукцыі на 19,8 мільёна даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG