Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску ліквідуюць таварыства падманутых укладнікаў, дапамогу якім абяцаў Лукашэнка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Менскі гарадзкі суд пачынае разглядаць пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня пацярпелых укладнікаў «За сацыяльную справядлівасьць».

Аб’яднаньне зарэгістраванае ў 1995 годзе, а ў 1996 годзе яго дзейнасьць падтрымаў і абяцаў дапамогу Аляксандар Лукашэнка, які нават выдаў спэцыяльны ўказ на гэты конт, што, як здавалася пацярпелым укладнікам, гарантуе іхныя правы.

Пацярпелых укладнікаў у Беларусі ўжо ў сярэдзіне 90-х было нямала. Фінансавы рынак тады рэгуляваўся слаба, пад выглядам інвэстараў у фінансавую сыстэму Беларусі зайшлі сумнеўныя элемэнты з суседніх краінаў, зьявіліся і беларускія фінансавыя «піраміды».

Найбольш вядомая справа фінансавай кампаніі «ФІКО», якая прымала ў грамадзян валюту на абмен паводле курсу, значна вышэйшага за рынкавы, абяцала ўкладнікам вышэйшыя, чым у банках, працэнты, а таксама «адмывала» грошы з-за мяжы. На заснавальніцу кампаніі завялі справу, але яна ўцякла за мяжу.

Беларуская дзяржава ўрэшце прызнала свае абавязаньні перад укладнікамі збанкрутаваных банкаў. Фізычным асобам, напрыклад укладнікам банку «БелБалтыя», выплацілі каля 18 млн. даляраў, хоць і без працэнтаў. Але абавязаньні перад людзьмі, якія сталіся ахвярамі «фінансавых кампаніяў», ніхто выконваць не зьбіраўся.

Гэтыя кампаніі легальна дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі і зьбіралі грошы з даверлівых грамадзян, абяцаючы высокія працэнты, імпартныя тавары за нізкія цэны і нават танныя кватэры.

«ФІКО», «Гайстрах», «Сэкай» і іншыя кампаніі даўно забытыя беларускай публікай, агулам у 1990-я было 24 такія кампаніі. Цяпер ліквідуюць і аб’яднаньне тых, каго яны падманулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG