Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прапанаваў ускласьці на жыхароў Менску частку выдаткаў на добраўпарадкаваньне двароў


Пасёлак Трактарнага заводу ў Менску. Архіўнае фота, 2017 год.
Пасёлак Трактарнага заводу ў Менску. Архіўнае фота, 2017 год.

Прызначаючы 11 сакавіка новых кіраўнікоў мясцовай вэртыкалі, Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў скаргі, якія паступаюць ад жыхароў Менску на «неналежную якасьць утрыманьня дваровых тэрыторый, дарог і гэтак далей».

Ён прапанаваў частку выдаткаў на добраўпарадкаваньне двароў перакласьці на насельніцтва.

«Каб зрабіць у Менску за адзін раз усе двары (нешта мы пачалі, вядома, рабіць, нікуды ад гэтага ня пойдзеш), мы зь нейкай вёскі забяром грошы. Лішніх грошай не бывае. Трэба тлумачыць гэта, і перш за ўсё тут, у Менску», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, пытаньне менавіта «ў фінансах»: «Давайце аб’яднаемся: хоць бы 2% [прафінансуе] насельніцтва, якое жыве ў гэтых дварах і глядзіць на няроўнасьці розныя, лужыны і канавы. А астатнія 98% — дзяржава».

«Павінен быць вынік. Зьвярніце на гэта ўвагу. І арганізоўвайце людзей. Ня хочуць людзі самі сабе чагосьці зрабіць у двары — добра, чакайце. Калі-небудзь праз год-два-тры прыедзем, зробім. Захочуць — дапамажыце людзям», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён даручыў ураду да 9 траўня «навесьці парадак і аднавіць дарожнае палатно, дзе гэта неабходна».

Гаворачы аб добраўпарадкаваньні ўчасткаў уздоўж дарог, ён запатрабаваў «не гарадзіць дарагія платы, а высаджваць дрэвы, якія ўтвараюць жывую загарадзь». Менская вобласьць, на яго думку, «у гэтым пляне адстае ад іншых рэгіёнаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG